Грамадства

У Мінск перавезлі прах княгіні Радзівіл (18:43, 16.07)

Падчас VII З’езду беларусаў свету беларуская супольнасць Швейцарыі перадала парафіі святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл.

Як паведамляе Радыё Свабода, ва ўрачыстасці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк.

Прах са Швейцарыі прывёз Аляксандар Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

Пакуль не вызначанае месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.

Летась у ліпені князь Мацей Радзівіл паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мецэнаткі, княгіні Магдалены Радзівіл пастанавілі перапахаваць яе цела ў Мінску — у касцёле святых Сымона і Алены, побач з якім яна жыла.

усе артыкулы гэтай рубрыкі >>

вярнуцца на галоўную >>

© 2006-2017, Народная Воля
http://www.nv-online.info