Палітыка

Дэлегацыя Еўрапарламента 18—19 ліпеня наведае Беларусь (12:47, 17.07)

 Дэлегацыя ў складзе пяці членаў Еўрапейскага парламента 18—19 ліпеня наведае Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску, гэта другі афіцыйны візіт у Беларусь прадстаўнікоў Еўрапарламента на чале з кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Богдана Здраеўскага.

У складзе дэлегацыі парламентарыі Германіі, Латвіі, Літвы і Польшчы, паведамляе БелаПАН, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.

Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўрада і парламента Беларусі, каб "абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і перашкоды па шляху да больш цеснага супрацоўніцтва, якія яшчэ застаюцца".

Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, каб "даведацца аб іх дзейнасці і перашкодах, з якімі яны сутыкаюцца".   Фото: yandex.by

усе артыкулы гэтай рубрыкі >>

вярнуцца на галоўную >>

© 2006-2017, Народная Воля
http://www.nv-online.info